Каб даказаць адсутнасць плагіяту, брытанскі спявак сам зʼявіўся ў судзе і нават сыйграў на гітары сваю песню «Thinking Out Loud». Пасля трох гадзін абмеркавання, суд стаў на бок Шырана.

Раней Эд Шыран заяўляў, што пакончыць з музыкай, калі прайграе суд.

Летась Шыран удзельнічаў у іншым судзе па аўтарскіх правах, у якім сцвярджалася, што мегахіт «The Shape Of You» зʼяўляецца плагіятам песні 2015 года «Oh Why» спевака Сэмі Чакры.

Чытайце таксама:

Спявак Эд Шыран заразіўся каранавірусам

Гэтая песня стала самай папулярнай песняй на Spotify. Яе паслухалі тры мільярды разоў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1