Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

У Перу трое невядомых абакралі абутковую краму на 13 тысяч даляраў, але пры гэтым вельмі моцна спудлавалі. Як напісала 4 мая агенцтва Бі-бі-сі, увесь скрадзены абутак быў толькі на правую нагу.

Інцыдэнт адбыўся ў краме абутку ў горадзе Уанкайа, Перу. У краму ўварваліся 3 чалавекі і скралі больш за 200 красовак. Спроба рабавання была знятая камерамі відэаназірання: там бачна, як ноччу злачынцы ўзломваюць замок і на трохколавым ровары вывозяць кардонкі з абуткам розных брэндаў.

Уладальнік крамы ацэньвае шкоду на суму больш за 13 тысяч даляраў, а паліцыя, якая сабрала доказы і адбіткі пальцаў на месцы злачынства, кажа, што няўдалыя рабавальнікі скралі абутак толькі для правай нагі.

«Мы сабралі доказы на месцы злачынства. Незвычайнае ў гэтым рабаванні тое, што ўвесь абутак для левай нагі застаўся на месцы», — адзначылі ў мясцовай паліцыі.

Паліцыянты ўпэўненыя, што ў зламыснікаў узнікнуць цяжкасці пры продажы крадзенага тавару і што самі яны будуць затрыманыя ў бліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Невядомыя выкасілі гіганцкі фалас на месцы вечарынкі ў гонар каранацыі Карла III

У Фларыдзе два казлы пачалі бойку. На іх выклікалі паліцыю і пасадзілі ў турму

«Непрыкрытае захапленне музыкай». У ЗША падчас канцэрта Чайкоўскага жанчына атрымала гучны аргазм

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
41
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?