Як паведамляе канал «РЕН ТВ», у Прылепіна цяжкая спалучаная траўма, кантузія абодвух лёгкіх, мінна-выбуховае раненне і шматлікія пераломы ды ўдары. Прапагандыст нібыта паступіў у бальніцу ў свядомасці, яму робяцца аперацыі.

Шанцы на тое, што Прылепін выжыве, нібыта 50 на 50. «Вельмі сур'ёзныя траўмы. Эвакуацыі ў Маскву пакуль не падлягае. Усё вырашыцца на працягу сутак», — паведаміла выданню Brief крыніца ў структуры аховы здароўя Ніжагародскай вобласці.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт». Паведамілі нават, што ўжо затрыманы адзін падазраваны.

Чытайце таксама:

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2