У сюжэце прапагандысты расказалі, што неабгрунтаванае выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання нібыта дазваляла ўладальнікам сеткі крам прадаваць насельніцтву тавар з нацэнкай вышэй за 200%, пры гэтым хаваць звышпрыбыткі ад падаткаабкладанняў.

Сцвярджаецца, што ў перыяд з 2019 па 2022 год фігуранты нібыта не заплацілі ў бюджэт падатак на прыбытак і падатак на дадатковую вартасць у суме больш за 2 мільёны беларускіх рублёў».

Паводле рэпартажу, сям'я Хадасевічаў нібыта кантралявала 13 афіляваных кампаній, якія займаюцца продажам патрыманых тавараў і выкарыстоўвалі спрошчаную схему падаткаабкладання. Кіраўнікі гэтых кампаній былі, маўляў, сваякамі або знаёмымі Хадасевічаў.

Аднак эканамічнымі абвінавачаннямі тут не абышлося, бо сілавікі зацікавіліся таксама палітычнымі поглядамі сям'і. СТБ паведамляе, што члены сям'і Хадасевіч нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, падпісваліся на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, пералічвалі грашовыя сродкі ў «дэструктыўныя» фонды, закрывалі крамы датэрмінова ў дні пратэстаў і звальнялі або дэпрэміравалі супрацоўнікаў, якія не падтрымалі пратэсты.

Нягледзячы на затрыманне кіраўніцтва, сетка крамаў «Мода Макс» пакуль працягвае працаваць.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніку творчай суполкі «Пагоня» мастаку Генадзю Драздову прысудзілі 3 гады калоніі

Адбыліся затрыманні і суды над супрацоўнікамі гомельскага радыё

Вязням, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА, па новым указанні забаронена перадаваць і дасылаць медыкаменты

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22