Следства просіць заключыць Пермякова пад варту, паведамляе тэлеканал «Дождь».
Пермякова затрымалі 6 мая, праз некалькі гадзін пасля выбуху машыны пісьменніка Захара Прылепіна на трасе ў Ніжагародскай вобласці. У відэа, апублікаваным Следчым камітэтам, Пермякоў распавядае, што ён ураджэнец Данецкай вобласці і кажа, што ў 2018 годзе быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі, а ў 2022 годзе заехаў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі «з мэтай забойства Захара Прылепіна».
Пры выбуху загінуў ахоўнік і паплечнік Прылепіна, які ехаў з ім у машыне. Сам пісьменнік атрымаў пераломы абедзвюх ног і іншыя траўмы і быў шпіталізаваны.
Чытайце таксама:
Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным
«Я быў за стырном. Зламаныя абедзве нагі». Прылепін напісаў пра свой стан пасля падрыву аўто
Мядзведзеў намякнуў, што падазраваны ў замаху на Прылепіна можа памерці ў турме





