У Белгародскай вобласці заявілі пра «масіраваны абстрэл»
У Белгародскай вобласці Расіі мясцовыя ўлады заяўляюць аб так званым масіраваным абстрэле з боку УСУ. Нібыта пад атаку зноў трапіў горад Шэбекіна, там сёння ўключалі сірэны. Пра гэта ў сябе ў тэлеграме паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Фота з тэлеграм-канала Вячаслава Гладкова
«Сёння пад масіраваны абстрэл УСУ трапіла Шабекіна. Другі раз адзін са снарадаў разарваўся побач з трыма шматкватэрнымі дамамі», — напісаў Гладкоў.
Паводле яго, у горадзе ў выніку гэтага абстрэлу выбітыя вокны і пашкоджаныя балконы. Паведамляецца пра чатырох пацярпелых.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ