Генеральны сакратар Рады Еўропы выказала спачуванні наконт смерці палітвязня Мікалая Клімовіча
«Я шкадую пра смерць у турме беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі», — напісала Марыя Пейчынавіч-Бурыч у сябе ў твітары.
Пра смерць 61-гадовага палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома ўчора. Ён меў захворванне сэрца, нягледзячы на гэта, суддзя Андрэй Бычыла асудзіў яго на год калоніі за лайк пад карыкатурай на Лукашэнку.
Чытайце таксама:
Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі
Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ