Stuffed trout фаршированная форель

Фаршыраваная стронга са свежым агурком і мятным ёгуртам. Фота: realfood.tesco.com

Каб прыгатаваць фаршыраваную стронгу — гэтую рыбу называюць яшчэ фарэль, вам спатрэбіцца:

  • 75 г булгуру, прамытага,
  • 4 цэлыя стронгі (кожная прыкладна па 400 г), вытрыбушаныя і вычышчаныя,
  • пер’е 3 цыбулін, дробна нарэзанае,
  • 20 г свежай мяты, лісце дробна нарэзаць,
  • 15 г свежай пятрушкі, дробна нарэзанай,
  • 225 г салодкіх памідораў, нарэзаных,
  • 2 зубчыкі часнаку, дробна нарэзаныя,
  • 4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею,
  • 200 г грэцкага ёгурту,
  • ¼ агурка, дробна нарэзанага,
  • форма, фольга і папера для выпечкі,
  • соль, перац, прыправы.

Як гатаваць:

  1. Адварыце булгур паводле інструкцыі на ўпакоўцы. Зліце і пакіньце астываць.
  2. Разагрэйце духоўку да 190°С. Прамыйце фарэль і абсушыце кухоннай паперай, намажце прыправамі. Змяшайце дзве траціны зялёнай цыбулі, палову мяты і палову пятрушкі з булгурам і начыніце гэтай сумессю кожную рыбіну, затым перакладзіце ў форму, засланую паперай для выпечкі.
  3. Змяшайце памідоры і часнок і выкладзіце на рыбу. Дадайце 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею. Накрыйце лістом паперы для выпечкі, потым лістом фольгі і запякайце 40 хвілін. Потым зніміце фольгу і паперу і гатуйце яшчэ 10 хвілін да гатоўнасці рыбы.
  4. Змяшайце ёгурт, астатнюю мяту і агурок у місцы. Дадайце прыправы.
  5. Выкладзіце фарэль на цёплую сервіравальную талерку з пятрушкай і зялёнай цыбуляй, якія засталіся. Апырскайце алеем і падавайце з мятным ёгуртам.

Чытайце яшчэ:

Якую рыбу выбраць?

Мінтай, хек, скумбрыя… Якую рыбу любяць беларусы і адкуль яе прывозяць?

Гатуем фалафель дома

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0