Фота: АР / Кін Чэнг

Фота: АР / Кін Чэнг

У 11-ы пакет санкцый супраць Расіі могуць быць дададзеныя сем кампаній з Кітая. 3HC Semiconductors і King-Pai Technology з мацерыковай часткі краіны, а таксама пяць з Ганконга: Alpha Trading Investments, Sinno Electronics, Sigma Technology, Asia Pacific Links і Tordan Industry.

Кампаніі займаюцца вытворчасцю мікрачыпаў, паўправаднікоў і іншай электронікі. Таксама пад санкцыі могуць трапіць два вытворцы з ААЭ і адзін з Арменіі. Адзначаецца, што пад абмежаванні могуць патрапіць і іранскія кампаніі.

Некаторыя з пералічаных кітайскіх кампаній ужо знаходзяцца пад санкцыямі з боку ЗША.

Калі новыя абмежаванні будуць прынятыя, то гэта стане першым выпадкам іх прымянення з боку Еўрасаюза ў дачыненні да кампаній з Кітая ў рамках санкцыйнай палітыкі супраць Расіі.

У адказ на пашырэнне інфармацыі пра магчымыя санкцыі Кітай заклікаў Еўрасаюз «не рабіць памылку». 

«Калі паведамленні СМІ акажуцца праўдай, падобныя дзеянні еўрапейскага боку сур'ёзна падарвуць узаемны давер і супрацоўніцтва паміж ЕЗ і Кітаем. Еўрапейскаму боку не варта рабіць памылку, у адваротным выпадку Пекін будзе вымушаны рашуча абараніць свае рацыянальна абгрунтаваныя законныя правы», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Контрнаступленне Кіева можа адкрыць шлях да перамоў з Расіяй пры ўдзеле Кітая — WSJ

Кітай упершыню прагаласаваў за рэзалюцыю, дзе Расія названая агрэсарам

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1