Лукашэнку сустракаюць у Маскве напярэдадні 9 Мая.
У Беларусі ж з-за гэтага ў праграме святкавання 9 Мая ўскладанне кветак на плошчы Перамогі ссунулі на вечар, 19:00. Звычайна яно адбывалася ранкам.
У апошняе дзесяцігоддзе Аляксандр Лукашэнка рэдка бываў на Дзень Перамогі ў Маскве.
Аднак сёлета прысутнасць саюзнікаў важная Уладзіміру Пуціну ва ўмовах, калі расійскія войскі ва Украіне буксуюць і на гэтым фоне пачаліся публічныя звадкі між яго сілавікамі. 3 мая беспілотнікі ўзарваліся каля флагштока рэзідэнцыі прэзідэнта ў Крамлі.
Постсавецкія дыктатары выкарыстоўваюць перамогу ў Другой сусветнай вайне для апраўдання свайго супрацьстаяння з Захадам і прэтэнзій на асаблівую ролю.
Нацысцкая Германія капітулявала 78 гадоў таму, познім вечарам 8 мая. У СССР пра заканчэнне вайны стала вядома 9 мая, гэтая дата і стала святочнай. У першыя дзесяцігоддзі пасля вайны гэты дзень святкавалі сціпла, з часам ён стаў усё больш пампезным. Цяпер, калі ветэранаў амаль не засталося, з яго зляпілі цэлы культ з разнастайнымі рытуаламі.
На шэсце з ускладаннем кветак «Беларусь памятае», у прыватнасці, штогод у пэўны час зганяюць працоўных і навучэнцаў.
У краінах Еўрапейскага саюза 9 мая адзначаецца Дзень Еўропы. Ідэя гэтага свята — каб памяць пра вайну нагадвала людзям пра важнасць міру і адзінства еўрапейскіх народаў, якія здолелі пражыць амаль восем дзясяткаў гадоў без войнаў.
Зяленскі прапанаваў адзначаць 9 мая Дзень Еўропы
На 9 Мая Расія можа рыхтаваць правакацыі, у тым ліку і ў Беларусі — ГУР МА Украіны
Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША





