Дзмітрый Дубоўскі

Дзмітрый Дубоўскі

У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да 5 гадоў калоніі. Так як раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі.

Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.

Родныя палітвязня пішуць у сацсетках, што два месяцы не атрымліваюць лістоў ад яго:

«Многія пытаюцца, як Дзіма. Я не ведаю. Сёння роўна два месяцы, як няма лістоў ад яго. Вясну ён відавочна не сустрэў. Гэта не 10 сутак і нават не 30. Два месяцы, калі не ведаеш нічога».

Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.

Доўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (тры месяцы), Максіма Знака, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Францкевіча, невядома, што з Віктарам Бабарыкам.

Чытаць таксама:

Асуджанага да 18 гадоў калоніі палітвязня судзяць зноў: гэтым разам — за падзеі 10-гадовай даўніны

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11