«Трэба мець на ўвазе, што вораг мацнейшы за нас. Мы не можам тут дзейнічаць такім чынам, што кожны сам за сябе. Таму патрэбна мабілізацыя. Яна павінна была прайсці не толькі адна ў пачатку восені, павінна была прайсці яшчэ адна. У нас ёсць праблемы з асабовым складам, бо хлопцы атрымліваюць раненні, нашых байцоў забіваюць», — сказаў Рагозін.

З ягоных слоў, расійская армія працягвае несці страты, нават калі баявыя дзеянні знаходзяцца на паўзе, — гэта адбываецца праз артылерыйскія абстрэлы. «Іх трэба папаўняць. < … > Давядзецца кожнаму мужчыну ў нашай краіне адказаць на гэтае пытанне: дзе ты быў, калі нашай краіне было цяжка», — падкрэсліў Рагозін.

Ён лічыць, што пазбегнуць другой хвалі мабілізацыі можна толькі пры ўмове масавага наплыву ахвотных адправіцца на вайну па кантракце. Аднак цяпер набор добраахвотнікаў адбываецца не занадта хутка і эфектыўна, нягледзячы на тое, што ёсць «каласальны рэзерв» з афіцэраў і вайскоўцаў, якія служылі ў арміі Расіі, адзначыў Рагозін. На яго думку, такія людзі павінны быць «самымі матываванымі» і «не спакушацца рублём і іншымі пернікамі».

Нагадаем, што першая хваля мабілізацыі ў Расіі пачалася 22 верасня і працягвалася некалькі тыдняў. Яна спрычынілася да масавага адтоку мужчынскага насельніцтва з краіны.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1