Тайнік быў знойдзены падчас надгляду фуры з турэцкімі нумарамі. У грузавіку знайшлі 116 упаковак з наркотыкамі, паведамляе «Спутнік».
ФСБ удалося высветліць, што па аналагічным маршруце з партыяй какаіну ехала яшчэ адна фура. Машыну спынілі і дагледзелі, у тайніку знайшлі яшчэ 373 упакоўкі.
Агульная вага выяўленых і канфіскаваных наркотыкаў склала 492 кілаграмы.
Арганізатар — замежны грамадзянін — быў затрыманы з доказамі злачынства і змешчаны пад варту.
У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.
Чытайце таксама:
У Іспаніі канфіскавалі больш за тону какаіну, які завозіўся пад выглядам какавы
Украінская мафія разарвала сувязі з расійскай. Наступствы адчуваюцца па ўсёй Еўропе





