Аляксандр Лукашэнка з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам падчас візіту апошняга ў Мінск у чэрвені 2020 года

Аляксандр Лукашэнка з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам падчас візіту апошняга ў Мінск у чэрвені 2020 года

Акрамя таго, венгерскія ўлады хацелі б, каб у спісе падсанкцыйных асоб не было кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава і намесніцы міністра абароны Расіі Таццяны Шаўцовай.

Раней менавіта Венгрыя адзіная з Еўрасаюза не падтрымала агучаны сёння даклад АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

У лютым і красавіку гэтага года кіраўнікі МЗС Венгрыі і Беларусі Петэр Сіярта і Сяргей Алейнік абмяняліся візітамі. Гэта адзіныя міжнародныя кантакты такога ўзроўню пасля 2020 года, здзейсненыя беларускім рэжымам з краінай Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Венгрыя лабіруе інтарэсы Беларусі ў ЕС — пасол Беларусі ў Венгрыі

Алейнік заявіў у Венгрыі, што лічыць вінаватымі ў вайне «ЗША і іх сатэлітаў»

Міністр замежных спраў Славакіі адправіў прэм'ера Венгрыі курсам рускага вайсковага карабля. У самым літаральным сэнсе

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5