Самалёт

Фота: belavia.by

Гэтыя рэчы пасажыр зараз будзе абавязаны ці спакаваць у наяўную ручную паклажу, ці здаць у багаж. Толькі калі пасажыр ляціць без ручной паклажы, то партплед можна будзе везці ў салоне.

Акрамя таго, у «Белавія» пачнуць маркіраваць багаж пасажыраў рознакаляровымі біркамі, якія выдадуць на рэгістрацыі або пры выхадзе на пасадку. Біркі будуць адрознівацца па тыпу размяшчэння ў салоне.

Сінюю бірку выдадуць для чамадана на колах або буйной сумкі (ручной паклажы). Пры гэтым норма ручной паклажы не павінна перавышаць 10 кілаграмаў, а габарыты — параметры 55х40х25 сантыметраў. Ручная паклажа павінна быць размешчаная на верхніх багажных паліцах у салоне самалёта.

Зялёныя біркі павесяць на заплечнікі і жаночыя сумкі. Іх габарыты не павінны перавышаць 40 на 30 на 10 сантыметраў, а вага — 10 кілаграмаў. Гэтую паклажу размяшчаюць пад сядзеннем крэсла, якое знаходзіцца перад пасажырам.

На багажных паліцах сумкі з зялёнымі біркамі можна будзе размясціць толькі тады, калі там будуць вольныя месцы. У праходах або каля аварыйных выхадаў ручную паклажу ў самалёце размяшчаць забаронена.

Як адзначылі ў кампаніі, змены звязаныя з міжнароднымі патрабаваннямі бяспекі на борце, а таксама для камфорту саміх пасажыраў.

«За правільным размяшчэннем ручной паклажы на борце будуць сачыць бортправаднікі», — адзначылі ў прэс-службе «Белавія».

Новыя ўмовы правозу ручной паклажы, зацверджаныя «Белавія», пачнуць дзейнічаць з 15 мая.

Чытайце таксама:

Нас чакае больш стрэсаў у палётах: з-за змены клімату турбулентнасць становіцца больш частай з'явай

У Мінск запускаюць авіярэйс з Ірана па дзікіх цэнах. Але не ўсё так страшна, калі сячы ў нюансах

«Белавія» працягвае чартарную праграму ў Катар

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7