А што тут было раней? Пустка і руіны сядзібы вяльможы Аляксандра Солтана. Менавіта тут у 1470 годзе быў здабыты абраз Жыровіцкай Божай Маці. Зараснікі тут былі да 2010 года, пакуль гэтыя землі належалі Жыровіцкаму манастыру.

Сёння плошча «Эдэмскага саду» складае 55 гектараў. Карэспандэнты пабывалі ў той яго частцы, дзе размешчаныя капліца, руіны старога маёнтка і вальеры з жывёламі. Тут і вярблюды, і ваўкі, і паўліны, і нават буры мядзведзь, які пры наведвальніках тэатральна забраўся ў ванну на тэрыторыі сваёй вальеры. Асабліва ўразілі мілыя зайчыкі, якія з цікаўнасцю зазіралі ў аб’ектыў фотаапарата. Усе гадаванцы жывуць у прасторных вальерах. Большасць звяроў была перададзеная ў дар манастыру.

А яшчэ тут ёсць вялікі яблыневы сад плошчай 22 га, птушкаферма, свінаферма, статак парнакапытных і рыбная гаспадарка.

Уваход вольны, аднак непадалёк ад капліцы ёсць скарбонка, у якую можна пакласці ахвяраванне на ўтрыманне жывёл.

Чытайце таксама:

Пад Вілейкай жыве конь Яша. Ён умее рабіць паклон і «дае лапу»

У Магілёве сям'я качак на нейкі час спыніла дарожны рух МІЛАЕ ВІДЭА

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3