Фота: radio.lublin.pl
Акцыя пратэсту пачалася 9 мая, дазвол на яе правядзенне дзейнічаў да 9 чэрвеня. Але мясцовыя ўлады вырашылі спыніць яе раней.
«Мы азнаёміліся з меркаваннем паліцыі, — патлумачыла сакратарка Цярэспальскай гміны, на тэрыторыі якой знаходзіцца пераход, Данута Ваўчэняк. — Існуе пагроза жыццю і здароўю людзей, дарожнаму руху, акрамя таго, маюцца пратэсты мясцовых жыхароў».
Як паведамілі арганізатары акцыі, перавозчыкі будуць абскарджваць рашэнне чыноўнікаў у судзе. І калі выйграюць, то пратэст адновіцца ў панядзелак, 15 мая.
Раней урад Польшчы, улічваючы меркаванне сваіх перавозчыкаў, звярнуўся ў Еўракамісію з прапановай уключыць у новы пакет санкцый ЕС забарону на рэгістрацыю транспартных кампаній з Беларусі і Расіі.
Чытайце таксама:
У чарзе на ўезд у Беларусь з боку Польшчы — каля 1000 фур
Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю
Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?





