Марка LSD clothing была створаная ў 2016 годзе ў Віцебску і расшыфроўваецца як Lifestyle Simple Design. Галоўная фішка брэнда — калекцыі па прынцыпе канструктара, дзе ўсе рэчы лёгка спалучаюцца паміж сабой.

Што да новай кашулі, то дызайнеры сцвярджаюць, што ў яе складзе 88% — перапрацаваная кукуруза, а 12% — поліэстр.

Матэрыял рэкламуюць як прыемны навобмацак, прыдатны для алергікаў і ўладальнікаў уразлівай скуры; просты для догляду.

Акрамя таго, вытворчасць такой тканіны не шкодзіць навакольнаму асяроддзю, бо матэрыял добра раскладаецца і не забруджвае прыроду.

Чытайце таксама:

«Бабры грызлі лес, а мы падбіралі бярвенне». Беларусы робяць у Польшчы драўляныя цацкі і набіраюць у ціктоку мільёны праглядаў

«Выцінанкі купляюць і амерыканцы». Пагаварылі з мастачкай, якая зарабляе тысячы даляраў на выразанні карцін з паперы

Вядомы дызайнерскі брэнд перапрадаваў рэчы з H&M? Скандал у беларускай модзе

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0