Паведамляецца, што ў момант яго прыезду пад'езды да бальніцы былі перакрытыя, а ўздоўж дарог стаялі сілавікі. Пасля праезду картэжу Лукашэнкі ўсе праезды адкрылі.

Пасля «МатолькаПамажы» паведаміў, што Лукашэнка прабыў на тэрыторыі бальніцы каля дзвюх гадзін. Ён пакінуў тэрыторыю Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра каля 21:00 і каля 21:20 ужо заязджаў у Астрашыцкі Гарадок.

Апошні тыдзень Лукашэнка яўна мае нейкія праблемы са здароўем. 5 мая, уручаючы ўзнагароды прадстаўнікам рэпрэсіўнага апарату, ён быў асіплы. Пасля ж вымушаны быў асабіста наведаць парад у Маскве 9 мая, выглядаў вельмі кепска і не змог нават прайсці самастойна 300 метраў разам з Пуціным і іншымі яго гасцямі з Краснай плошчы да Аляксандраўскага саду. Увечары ён яшчэ змог папрысутнічаць на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі ў Мінску, але ўрачыстую прамову гаварыў за яго міністр абароны Віктар Хрэнін. Пасля таго на публіцы Лукашэнка не з'яўляўся, мерапрыемствы з яго удзелам былі адмененыя.

У той жа час афіцыйна пра яго хваробу нічога не паведамлялася. Прапаганда ніяк не каментавала знікненне Лукашэнкі і яго хваравіты выгляд. Прэс-служба Лукашэнкі, якая вядзе канал «Пул першага», апошнія дні публікуе абстрактныя рэчы, не паказваючы свайго начальніка. Натуральна, гэта не можа не спараджаць разнастайных чутак. 

Чытайце таксама:

У колах наменклатуры лічаць, што ў Лукашэнкі вірус, таму што адначасова з ім захварэлі яшчэ некалькі набліжаных

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала відэа зайца ля Палаца Незалежнасці. Што пра гэта кажуць народныя прыкметы?

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
29
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
3