Брытанскі Vogue упершыню выпусціў нумар, надрукаваны шрыфтам Брайля
Брытанскі Vogue упершыню за сваю 107-гадовую гісторыю выпусціў нумар, надрукаваны шрыфтам Брайля. Часопіс за май пад назвай Reframing Fashion («Пераасэнсаванне моды») прысвечаны людзям з асаблівасцямі здароўя і іх творчай і прафесійнай дзейнасці.
Героямі выпуску сталі актывістка Шынейд Берк, акторка Сэльма Блэр і іншыя зоркі мастацтва, спорту і моды. Значная частка выпуску прысвечаная каранацыі Карла ІІІ.
Выпуск ёсць у фармаце аўдыя, яго можна паслухаць на сайце Voguе. Таксама нумар можна спампаваць на сайце і раздрукаваць на спецыяльнай прыладзе.
Чытайце таксама:
У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых ФОТЫ
Беларускі брэнд выпусціў кашулю з перапрацаванай кукурузы
У Германіі звольнілі галоўную рэдактарку часопіса, які апублікаваў згенераванае штучным інтэлектам інтэрв'ю з Шумахерам
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ