Станіслаў Лупаносаў. Фота: радыё «Рацыя»

Станіслаў Лупаносаў. Фота: радыё «Рацыя»

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіКу на пасадзе старшага оперупаўнаважанага першага ўпраўлення. Гэта ўпраўленне займаецца карупцыйнымі злачынствамі ў сферы медыцыны. Да гэтага ён працаваў чатыры гады ў ГУУС Мінска. Займаўся злачынствамі ў кіберпрасторы, з хакерамі змагаўся, з махлярствам у інтэрнэце. Яшчэ да таго дзесяць гадоў — ва ўпраўленні крымінальнага вышуку, дзе займаўся раскрыццём крадзяжоў машын.

У лістападзе 2020 года Станіслаў Лупаносаў выехаў з тэрыторыі Беларусі — гэта быў момант, калі забілі Рамана Бандарэнку.

«Першы час пасля выбараў каля 40% ГУБАЗіКа адназначна была на баку народа, — расказаў Станіслаў Лупаносаў радыё «Рацыя».

— Яны гэтага не паказвалі, проста нічога не рабілі. Яны нічога не выконвалі. Другая частка бегала разам з Карпянковым, разам з Бедункевічам, з байцамі сіл спецыяльных аперацый Міністэрства абароны. Тыя кадры, што мы бачылі, гэта рабілі яны».

Гэта была не выпадковая, а свядомая пазіцыя.

«Практычна з кожным размаўлялі, увесь час праводзілі палітінфармацыю. У тым ліку з запрашэннем Караева, Казакевіча, яны ўвесь час уціралі палітыку рэжыму: «Гэта ўсё нармальна. За намі Расія». Прычым яны казалі даслоўна — Расія, не Лукашэнка, «за імі Расія». У прыватнасці, пра гэта казалі Карпянкоў і Бедункевіч».

Цалкам гутарку можна паслухаць на радыё «Рацыя»

Клас
11
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
79