«Некаторая чырвоная рыба ад «Санта Брэмар» стала больш падобная на ружовую», — напісаў у чат-бот чытач Ягор і прыклаў фота.

«Я падумаў: можа, з тэрмінамі прыдатнасці нешта не тое, але не, усё ў парадку. Ці, можа, гэтую рыбу падфарбоўвалі, і нядаўна памянялі фарбавальнік? — выказаў здагадку Ягор. — Такую збялелую сёмгу я ўбачыў адразу ў некалькіх крамах».

«Санта Брэмар»: з гэтай рыбай усё ў парадку

Вось што растлумачылі ў службе якасці кампаніі «Санта Брэмар»:

«Звяртаем вашу ўвагу, што на прадстаўленых фатаграфіях параўноўваецца розная рыба ласасёвых парод: сёмга і стронга. Кожная з іх, з улікам розных арэалаў пасялення і, вядома ж, звязанага з гэтым харчавання, можа мець свае дапушчальныя каляровыя адрозненні.

Колер мяса ласасёвых рыб можа вар'іравацца ад бледна-ружовага да аранжавага — для сёмгі і ад ружова-аранжавага да чырвона-аранжавага або чырвонага — для стронгі.

Такім чынам, колер гатовага прадукту адпавядае патрабаванням ТУ BY 200656098.093-2018 «Прадукцыя харчовая рыбная салёная. Рыбы ласасёвыя. Тэхнічныя ўмовы».

Мы шануем сваю рэпутацыю і клапоцімся аб якасці прадукцыі, якую выпускаем. Наша прадпрыемства ажыццяўляе абавязковы ўваходны кантроль кожнай партыі сыравіны, якая паступае па ўсіх патрабаваных паказчыках. На перапрацоўку паступае толькі якасная сыравіна. У ходзе тэхналагічнага працэсу мы таксама кантралюем выкананне ўсіх неабходных норм і параметраў працэсу вытворчасці.

Гатовая прадукцыя правяраецца на адпаведнасць па арганалептычных паказчыках (смак, пах, колер, кансістэнцыя), фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках. У рэалізацыю паступае прадукцыя, якая адпавядае патрабаванням, устаноўленым да яе якасці і бяспекі.

На прадпрыемстве не выкарыстоўваюцца фарбавальнікі для карэкцыі колеру рыбы».

Чытайце таксама:

Чым карысная спаржа, як яе выбраць і што з яе можна прыгатаваць

Стронга, фаршыраваная булгурам, з гароднінай і мятным ёгуртам

Лён — супережа

Клас
16
Панылы сорам
8
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
6