Багдан Кратэвіч падчас інтэрв'ю. Кадр з відэа
У размове на ўкраінскім Радыё NV, акрамя становішча на фронце і падрыхтоўкі да контрнаступлення, было закранутае і пытанне Беларусі.
Украінскі камандзір лічыць, што Украіна не можа адчуваць сябе бяспечнай, пакуль на беларускай тэрыторыі базуюцца расійскія войскі і пагроза з яе навісае на ўсю поўнач краіны.
«Калі ты хочаш знішчыць праціўніка, спачатку знішчы яго саюзнікаў. У нас ёсць вельмі прыгожая краіна як Беларусь і, да слова, ёсць легітымны прэзідэнт. Гэта Ціханоўская. І яна можа проста законна выдаць загад дапамагчы ёй вызваліць яе краіну. Яна проста дасць загад і ўсё», — дапускае Кратэвіч.
Выканальнік абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» мяркуе, што беларусы будуць у большасці сваёй вітаць вызваленне ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і дапамагаць украінскай арміі.
«Калі мы будзем заходзіць узброенымі сіламі (не ведаю, можа, Польшча нам у тым дапаможа), 90 працэнтаў насельніцтва проста падтрымае і ўкраінскія, і польскія войскі. А астатнія ці збягуць, ці складуць зброю, — мяркуе Кратэвіч.
— Таму што я да сёння лічу, што ў нас фронт праходзіць па мяжы з Беларусью і Расіяй, а ўжо далей ідзе па мяжы з акупаванымі тэрыторыямі».
Маёр Багдан Кратэвіч падкрэсліў, што гэта яго ўласнае меркаванне, а не меркаванне камандавання ці ўладаў Украіны.
Чытайце яшчэ:
Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля






Наконт астатняга бздура, і да таго ж цалкам невыканальная
І наконт 90% радасных сутракаючых чужога (як не паварочвай, але - чужога) войска ... Здаецца Медведчук тое самае насікаў у вушкі Пуціна ў свой час