Бесараб запэўнівае, што найлепшы варыянт — зрабіць сетку Паўлоўскага.

Сетку (шырыня — 50 см, даўжыня — 75 см, вочкі 1 -1,5 см) з дапамогай тасьмы прымацоўваюць да галаўнога ўбору такім чынам, каб яна пакрывала плечы і спіну, спераду даходзіла да броваў. Сетка павінна быць з натуральнага валакна.

Сетку Паўлоўскага можна прыдбаць гатоваю, а можна вырабіць самому. Фота з сайта market.yandex.ru

Сетку Паўлоўскага можна прыдбаць гатоваю, а можна вырабіць самому. Фота з сайта market.yandex.ru

Рэпеленты, якімі прамочаная сетка, пры выпарэнні ствараюць вакол чалавека ахоўную вобласць, адпужваючы гнюс.

Распрацоўшык сеткі — энтамолаг Яўген Паўлоўскі — выкарыстоўваў для прамочвання сеткі такія натуральныя склады:

  • 15 г аптэчнага лізолу (сродак для дэзінфекцыі), 8 г сасновага шкіпінару, 77 г вады;

  • 10 г бярозавага дзёгцю («мазь для лыж»), 5 г шчолачы (NaOH), 85 г вады;

  • 1 г этылцэлюлозы (загушчальнік), 10 г ацэтону, 4 г дыметылфталату — атрымліваецца гель.

Склад для шмаравання сеткі:

  • 69 г дыметылфталату, 20 г стэарыну, 7,7 г этылцэлюлозы, 3,3 г пчалінага воску.

Бесараб таксама дадае, што сетку можна проста нацерці дзягцярным мылам (або прамачыць растворам гэтага мыла).

Чытайце таксама:

«Часам незаменна, але…» Бесараб адказаў на крытыку наконт апраменьвання прадуктаў радыяцыяй

Што трэба ведаць пра цюльпаны, каб імі не нашкодзіць сабе

Клас
11
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
10
Сумна
7
Абуральна
7