Перавозчык з Гомеля збіраецца запусціць маршрут на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі
ТАА «Белэкспрэс Бай» анансавала рэгулярныя аўтобусныя перавозкі з Беларусі ў акупаваныя гарады ўсходу Украіны. Рэйсы з Данецка ў Мінск праз Расію маюць пачаць ажыццяўляць з пачатку чэрвеня, паведамляе «Флагшток».
Грамадзяне Украіны гэтым рэйсам для сваёй эвакуацыі скарыстацца не змогуць, бо перавозчык патрабуе наяўнасці пашпарта Расіі ці Беларусі.
ТАА «Белэкспрэс Бай» зарэгістраванае ў Гомелі. Раней гэты перавозчык ужо арганізаваў рэгулярнае пасажырскае злучэнне з анексаваным Расіяй украінскім Крымам.
Чытайце таксама:
У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага
«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым
«Видишь, блок агрессии сколочен». Полацкія «рускамірцы» прэзентавалі збор сваёй паэзіі
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ