Рэч у тым, што як тлумачыцца ў каментарыі да фота, згодна з габрэйскім законам, святыя прадметы і святыя тэксты, якія па нейкіх прычынах перасталі быць патрэбнымі, нельга проста выкінуць ці знішчыць. Іх трэба пакласці ў «геніза», то-бок «на захоўванне».
У асноўным іх прынята закопваць у яму, падобную да магілы.
Так і зрабілі сябры магілёўскай габрэйскай грамады:
«Сёння мы развітваліся з мноствам кніг і тэкстаў, якія з'яўляюцца вельмі дарагімі для нас, але ў сінагозе ўжо не хапае месца для іх захоўвання», — пракаментавалі тое, што адбываецца, у пабліку.
Чытайце таксама:
Цывія Любеткін, яўрэйская гераіня з Быценя. Да 80-годдзя паўстання ў Варшаўскім гета
Гефілтэ фіш, «рыба фіш». Захапляльная гісторыя стравы, якая з яўрэйскай кухні перайшла ў беларускую
Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя





