На агракамбінаце «Зара» прайшоў кастынг сярод кароў прадпрыемства. Скрын відэа

На агракамбінаце «Зара» прайшоў кастынг сярод кароў прадпрыемства. Скрын відэа

Падчас адборачных тураў у рэгіёнах спецыялістам даводзіцца адглядаць сотні прэтэндэнтак. Выбраць галоўную красуню не так проста, распавядаюць карэспандэнты.

На агракамбінаце «Зара» выбралі дзвюх кароў: адна Афрадыта, другая — Венера. Яны пераможцы магілёўскага тура.

Каб выбраць найлепшых, спецыялісты племпрадпрыемства толькі ў гэтай гаспадарцы правялі кастынг сярод шасці сотняў кароў — то ногі кароткія, то вымя не той формы.

«Пярэднія цыцкі прыгожыя, а заднія — не. Заднія збліжаныя, не пойдзе на выставу, давайце наступную», — аглядаюць прэтэндэнтак на ферме.

Спачатку выбіраюць супрацоўнікі фермы, але гэта не канчаткова — потым яшчэ ідзе адбор.

Кароў чакае мноства «СПА-працэдур», «педыкюр, манікюр — усё, што належыць да выставы».

Але Венера і Афрадыта — не толькі прыгажуні. У дзень яны даюць больш за 40 літраў малака, у год — больш за 10 тысяч. Гэта амаль у два разы больш, чым звычайныя каровы, распавядаюць спецыялісты прадпрыемства.

Венеру і Афрадыту можна пабачыць 7 чэрвеня на выставе «Белагра».

Чытайце таксама:

У Дзярждуме РФ прапанавалі адпраўляць бадзяжных сабак на вайну

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі?

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3