Акурат сёння ў тэлеграм-канале Бондаравай з'явіўся скрыншот паста Алены Анісім у фэйсбуку ад 22 студзеня гэтага года. Анісім у ім напісала:

«Учора праехалася я на бацькоўскую сядзібу, а ўвечары трапілася гэтае відэа. Сугучна на ўсе сто!»

Відэа, на якое спасылаецца Анісім, — выступ у Баранавічах гурта «Дразды» з песняй «Хата бацькоў».

«Анисим, Дятлы и хата бацькоу. Змагарство таки рулит», — падпісала скрыншот Бондарава, знарок грэбліва перакручваючы назву гурта і калечачы беларускую мову.

Пры гэтым асаблівую пікантнасць сітуацыі надае тое, што тая ж «Хата бацькоў» гурта «Дразды» рэгулярна выконваецца на праўладных мерапрыемствах. Праўладны рупар «СБ. Беларусь сегодня» летась пісаў пра яе з нагоды канцэрта да прыдуманага рэжымам Дня народнага адзінства:

«Прымусіў спяваць «Мінск-Арэну» і гурт «Дразды». Іх «Хата бацькоў» усяго за год існавання стала адной з любімых як для саміх музыкаў, так і для ўсіх беларусаў. Віталь Карпанаў прызнаецца, што пасля выхаду песні атрымаў велізарную колькасць водгукаў і паведамленняў з удзячнасцю:

«Мы вельмі радыя, што «Хата бацькоў» знайшла водгук у сэрцах тысяч беларусаў. За той год, які жыве наша песня, мы бачылі вочы гледачоў, слёзы і ўсмешкі на іх тварах. І гэта абсалютная шчасце для любога артыста».

А вось як гэта выглядала. На першых секундах паказваюць віп-ложу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Адзіны «крымінал», які нясе гэтая песня для Вольгі Бондаравай, — толькі тое, што яна на беларускай мове. Ніякай хоць бы прыхаванай апазіцыйнасці там няма ані знаку.

За дзейнасцю Вольгі Бондаравай, меркавана, стаяць высокапастаўленыя чыноўнікі, якія ёй спрыяюць. 

Чытайце таксама:

Найшла каса на камень. «Інфаказачка» Бондарава не здолела нацкаваць лукашэнкаўскіх сілавікоў на іншых прапагандыстаў

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка 

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
119