Як менавіта злучыліся гэтыя сэнсы, ён патлумачыў у пасце ў інстаграме.

«Сёлета — два сэнсы, аб'яднаныя адной датай, 18 мая. 79 гадоў таму ў гэты дзень савецкая ўлада пачала дэпартацыю крымскататарскага народа. Народа, які хацелі сцерці, пазбавіць дома, пазбавіць права на жыццё. Але народ захаваўся. І будзе жыць свабодна!» — напісаў Зяленскі.

«Сёння на мне асаблівая вышыванка — з арнаментамі, якія сімвалізуюць адзінства ўкраінскага і крымскататарскага народаў. Сімвалы нашай сілы і нашага імкнення жыць у сваім доме. Хай сёлетні Дзень вышыванкі ва Украіне стане напамінам пра тое, праз што давялося прайсці нашым людзям і якой моцнай з'яўляецца наша культура. Вечная памяць усім нашым людзям, чые жыцці былі забраныя таталітарнымі рэжымамі! Шануем нашы народы, іх сілу і культуру!» — заклікаў ён. 

Чытайце таксама:

Зяленскі паказаў свой пакой, дзе жыве з пачатку вайны

Клас
52
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1