Фота: Newsgeorgia.ge
У аэрапорт Тбілісі прыехала аўтакалона грамадзянскіх актывістаў, якія пратэстуюць супраць аднаўлення авіязносін з Расіяй.
Прэзідэнт Грузіі назвала гэты рэйс «непажаданым».
У той жа час ва ўрадзе краіны прытрымліваюцца іншага меркавання. Там лічаць, што аднаўленне прамых палётаў з Грузіі ў РФ дасць дадатковы даход грузінскай эканоміцы за кошт развіцця турызму.
Улады Грузіі ўжо выдалі дазвол на палёты яшчэ адной расійскай авіякампаніі — Red Wings.
Яна будзе выконваць шматразовыя чартарныя рэйсы па маршруце Сочы — Тбілісі — Сочы з 2 чэрвеня, а таксама па маршруце Масква — Кутаісі — Масква.
Раней дазвол на аднаўленне палётаў атрымалі дзве кампаніі — расійскі «Азімут» і грузінская Georgian Airways.
Чытайце таксама:





