Алесь Бяляцкі. Фота: «Наша Ніва»
3 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам 10 гадоў, а яго калег Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змен. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы, паведамляе «Вясна».
Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.
На жаль, выпадак з Бяляцкім не ўнікальны. Доўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (95 дзён), Максіма Знака (з лютага), Сяргея Ціханоўскага (з 10 сакавіка) і некаторых іншых вязняў.





