Ізраільскі вайсковы эксперт Ігаль Левін, які сам паходзіць з Украіны і прафесійна аналізуе ход вайны з Расіяй, падкрэслівае, што Уладзімір Зяленскі стаў першым лідарам яўрэйскага паходжання, якога запрасілі на арабскі саміт. 

Эксперт упэўнены, што гэта «вельмі крутая і важная падзея», і прыводзіць чатыры аргументы на карысць гэтай думкі. 

Па-першае, запрашэнне Зяленскага на саміт як ганаровага госця — гэта знак прызнання арабскім светам Украіны як незалежнай і суверэннай дзяржавы, а не нечай марыянеткі.

Па-другое, Украіна да поўнамаштабнага ўварвання Расіі прадавала арабам зброю, і тыя зацікаўленыя, каб так было і надалей.

Па-трэцяе, гэта азначае, што арабы-мусульмане прызнаюць права ўкраінцаў у іх вайне супраць акупантаў. 

Урэшце, Зяленскі, едучы на гэты форум, паказвае ўсяму свету, што Украіна сама вырашае, дзе ёй быць, дзе выступаць і што казаць.

І што яе лідар адкрыты для ўсіх ды гатовы ехаць куды заўгодна ва ўсім свеце. У адрозненне ад Пуціна.

Чытайце таксама:

Арабскі свет больш не падтрымлівае дзеянні Расіі

Клас
69
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2