Фота: «Наша Ніва»
За абломванне галінак бэзу пагражае сур'ёзны штраф, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Рабіць гэта забараняе Закон «Аб раслінным свеце». А ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за пашкоджанне дрэў і кустоў прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых велічынь, а гэта 160—1600 рублёў.
Ламаць бэз можна, але толькі калі ён расце на вашым дачным участку або ў двары прыватнага дома.






а тое панаехаўшыя ("тут усё калгаснае, тут усё маё") казалі, ламаючы на вуліцы ці ў парку бэз - ну а што такова. яго ламаеш, а ён толькі лепш расце