Улад Ганчароў. Фота: сайт «Прэсбола»
— Твая рэакцыя на тое, што Уладзіслаў Ганчароў — чалавек, які падпісаў ліст за Лукашэнку, ён зараз у Cirque du Soleil?
— Наогул ніякая, бо, ведаеш, я шмат думаў, што будзе, калі прыедзе лукашыст у цырк. Але ведаеш, цырку ўсё роўна, хто ў іх працуе. Яны не ведаюць гісторыі, што адбывалася ў Беларусі з гэтымі праўладнымі лістамі. Для цырка гэта бізнэс і не болей.
Раней бы ў мяне прыгарала ад гэтага. Ну як гэта так: падпісант ліста за Лукашэнку едзе працаваць туды, супраць чаго накіравана ўся ідэалогія Лукашэнкі.
Я не апраўдваю Улада, але я ўпэўнены, што гэты чалавек не падпісваў гэтага ліста. За яго падпісалі.
Я ведаю, што ён з таго тыпу людзей, якія хацелі проста адседзецца. Ну вось зараз ён і атрымлівае за гэта. Ён не жорсткі лукашыст. Я ўпэўнены ў гэтым. Чамусьці ён вырашыў, што гэты подпіс нічога не будзе значыць і ў будучыні ён ніяк не адаб'ецца на ім. Але вось зараз, я думаю, гэта адаб'ецца на ім добра, — сказаў Букін.
Пра тое, што алімпійскі чэмпіён Алімпіяды ў Рыа Улад Ганчароў будзе выступаць у Cirque du Soleil стала вядома ўчора.
Чытайце таксама:
Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Улад Ганчароў будзе выступаць у самым знакамітым цырку свету
Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў: «Беларусы не такія нахабныя, як рускія»





