Борт Georgian Airways. Фота: Wikimedia

Борт Georgian Airways. Фота: Wikimedia

Напярэдадні Зурабішвілі заклікала байкатаваць перавозчыка, які аднавіў авіязлучэнне з Масквой. Заснавальнік кампаніі Тамаз Гаяшвілі заявіў у нядзелю, 21 мая, што Зурабішвілі не будуць пускаць на борт самалётаў Georgian Airways.

«Спадарыня Саламэ абвясціла байкот нацыянальнай авіякампаніі, мы аб'яўляем яе персонай нон грата, і пакуль яна не прынясе прабачэнні грузінскаму народу, не пусцім яе на борт», — прыводзяць заяву Гаяшвілі мясцовыя СМІ, перадае DW.

Напярэдадні, пасля таго, як Georgian Airways выканала першы пасля аднаўлення авіязлучэння з Расіяй рэйс з Тбілісі ў Маскву, Саламэ Зурабішвілі паабяцала «ўстрымлівацца ад выкарыстання борта да таго часу, пакуль ён знаходзіцца ў руках Georgian Airways, каб не ўзбагачаць кампанію». Яна заклікала суграмадзян далучыцца да байкоту.

Чытайце таксама:

У Грузію прыляцеў першы самалёт з Расіі

Грузія выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі

Расія адмяніла візавы рэжым з Грузіяй і аднавіла авіязносіны. Прэзідэнт Грузіі назвала гэта правакацыяй

Клас
17
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9