Пра гэта кіраўнік літоўскага МЗС заявіў перад пачаткам сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.

Праект санкцый супраць Беларусі быў прапанаваны Еўракамісіяй у студзені, але дагэтуль не ўхвалены, бо група краін на чале з Партугаліяй запатрабавала зняць ранейшыя абмежаванні на экспарт беларускай калійнай солі і такім чынам на кампаніі з сектара ўгнаенняў.

«Сёння я папрашу вас раздзяліць гэтыя дзве рэчы, каб рухацца наперад з беларускім пакетам, калі мы сур'ёзна падтрымліваем беларускую апазіцыю і палітвязняў не праз допісы ў твітары, а праз палітычныя дзеянні. Мы прапанавалі пакет санкцый на 200 млн еўра, а пакет з выключэннямі каштуе 8 млрд еўра», — сказаў Ландсбергіс.

Габрыэлюс Ландсбергіс падкрэсліў, што хуткае ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму ў Мінску неабходнае, бо Расія выкарыстоўвае Беларусь, каб абысці абмежаванні ЕС.

Акрамя Літвы, супраць змякчэння ранейшых санкцый выступае таксама Польшча. Гэтыя краіны адхіляюць аргументы аб тым, што абмежаванні зʼяўляюцца пагрозай глабальнай харчовай бяспецы. Польшча і Літва адказваюць, што гэта расійская прапаганда, бо праблем з угнаеннямі на рынку цяпер няма, і што замест Беларусі іх можна імпартаваць, напрыклад, з Канады.

Чытайце таксама:

Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні

«Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы» — Анджэй Дуда

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Еўрасаюз здыме санкцыі з беларускіх угнаенняў?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0