Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

На пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну сыдзе ў найлепшым выпадку некалькі месяцаў. Пра гэта заявіў у панядзелак міністр ВПС ЗША Фрэнк Кендал, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША пакуль дала мала дэталяў наконт плану аснашчэння ўкраінскіх ВПС знішчальнікамі амерыканскай вытворчасці або іншымі самалётамі чацвёртага пакалення пасля таго, як Джо Байдэн абвясціў у пятніцу, што ЗША падтрымаюць сумесныя вучэнні ўкраінцаў.

Вядома, што амерыканскі персанал будзе ўдзельнічаць у вучэннях разам з саюзнікамі і партнёрамі ў Еўропе.

Па словах Кендала, пройдзе прынамсі «некалькі месяцаў», перш чым Украіна атрымае магчымасць эксплуатаваць F-16. Ён падкрэсліў, што трэба будзе прапрацаваць шэраг дэталяў, перш чым украінскія ВПС змогуць лётаць на заходніх самалётах у вялікай колькасці.

«Мы ні пры якіх абставінах не збіраемся перадаваць F-16 або іншы заходні знішчальнік у значнай колькасці ў рукі ўкраінскіх ВПС раней, чым праз некалькі месяцаў», — сказаў Кендал журналістам.

«Некалькі месяцаў» — гэта адносна невялікія тэрміны, бо, па словах афіцыйнага прадстаўніка ВПС ЗША, падрыхтоўка новага амерыканскага пілота на гэтым самалёце звычайна займае больш за два гады. Нават курс перападрыхтоўкі для пілота F-16, які на час адышоў ад кіравання самалётам, можа заняць да пяці месяцаў.

Чытайце таксама:

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0