Фота: Tochka.by
Вулічнае люстэрка ўжо стала хітом у гарадскіх мінакоў. Асабліва любяць у яго глядзецца дзяўчаты. І не проста глядзецца, а рабіць сэлфі, піша Tochka.by.
Ёсць у люстэрка і больш карыснае прызначэнне. Дзякуючы навінцы, можна падрыхтавацца да спаткання падчас чакання другой паловы, сустрэчы з якімі часта прызначаныя ў цэнтры горада, побач з музеем.
Ідэя ўсталяваць вялікае вулічнае люстэрка належыць уладальнікам кавярні па адрасе вул. Леніна, 15. Вышыня канструкцыі прыкладна два метры.
Глядзіцца яно на фасадзе будынка цалкам арганічна.
Фота: tochka.by
«Будынак, у якім знаходзіцца наша ўстанова, з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. І вешаць шыльды на фасад нельга. Таму мая жонка прыдумала такую ідэю — прымацаваць да сцяны вялікае люстэрка і нанесці на яго лагатып нашай кветкавай крамы і кавярні», — распавядае ўладальнік бізнэсу Аляксандр Міхалоўскі.
Па словах Аляксандра, у люстэрка глядзяцца і фатаграфуюцца многія.
Фота: Tochka.by
«Праўда, пакуль мы не адчулі нейкага росту колькасці наведвальнікаў. Але затое людзі могуць зрабіць эфектнае сэлфі на фоне прыгожага будынка музея. Чым дрэнна?»— адзначае ён.
Так што ў Мінску з'явілася яшчэ адна фотазона, дзе можна зрабіць цікавыя здымкі. І не забудзьцеся зазірнуць у Мастацкі музей, гэта таксама карысна.
Чытайце таксама:
У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе






і фота маіх амаль няма
я не забараняю сябе фатаграфаваць
фатаграфаваць можна, але толькі тады, калі я гэтага не бачу
чаму? таму што не ўмею (і не жадаю) пазіраваць на камеру ад слова
абсалютна