Прадмет нанёс сур'ёзныя пашкоджанні даху, прабіў яго і ўпаў унутр, апынуўшыся на падлозе гарышча. У выніку інцыдэнту, які адбыўся яшчэ 4 красавіка, ніхто не пацярпеў, піша RMF FM.

Жыхар дома распавёў, што выявіў дзіўны прадмет, калі вярнуўся дадому з працы. «У даху была такая дзірка, нібы яе пакінула нейкая бомба. Яна была прыкладна метр на 70 см», — адзначыў ён.

Фота: RMF FM

Фота: RMF FM

Па словах відавочцаў, прадмет выглядаў як частка чыгуннага катла. Калі ён паляцеў уніз і разбіўся, то разламаўся напалову. Адзін элемент важыў каля двух кілаграмаў.

Пра інцыдэнт праінфармавалі паліцыю і ваенную паліцыю, справу расследуе пракуратура Вялікапольскага ваяводства.

Следчыя звярнуліся да службаў, якія расследуюць інцыдэнты ў грамадзянскай і вайсковай авіяцыі, аднак тыя выключылі, што аб'ект быў кампанентам самалёта.

Пракуратура таксама звярнулася па дапамогу да Польскага агенцтва аэранавігацыйных паслуг. Яно ўстанавіла, што ў момант, калі чыгунны прадмет прадзіравіў дах, над Ракувам пралятаў самалёт у Ірландыю. У тамтэйшым аэрапорце тэхнічныя брыгады правяралі, ці не адваліліся нейкія дэталі ад борта, аднак машына была цэлай.

Фота: RMF FM

Фота: RMF FM

Справу таксама расследавала ваенная паліцыя, але яна вырашыла, што не мае кампетэнцыі весці вытворчасць.

Пракуратура разам з паліцыяй разглядаюць наступную версію: прадмет быў часткай сельскагаспадарчай машыны, якая магла адкалоцца ад яе падчас працы. Канчатковую выснову на гэты конт павінна зрабіць экспертыза.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
17
Сумна
1
Абуральна
3