Мікалай Швец. Кадр з відэа

Мікалай Швец. Кадр з відэа

На відэазапісе Мікалай Швец кажа, што гэта ён пашкодзіў расійскі самалёт у Мачулішчах, што знаходзіцца ў СІЗА КДБ і што ніхто з украінскіх дыпламатаў яго не наведваў, ніхто ім не цікавіцца. 

«Цяпер мне пагражае смяротнае пакаранне. Для беларусаў я тэрарыст. З 4 сакавіка я знаходжуся ў СІЗА КДБ Рэспублікі Беларусь. За гэты час ніхто мной не цікавіўся, ніхто са мной не выходзіў на сувязь. З гэтага я раблю выснову, што ўлада ад мяне адмовілася», — кажа Мікалай.

Выглядае, што Швец чытае напісаны тэкст: ён пераводзіць вочы ўніз, робіць паўзы, збіваецца, гаворыць без энтузіязму.

Швец заклікаў Уладзіміра Зяленскага зрабіць усё, каб яго вызваліць. 

26 лютага ў Мачулішчах у выніку атакі дрона быў пашкоджаны расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛА) А-50. Адказнасць за атаку ўзяў на сябе «Байпол». На пачатку сакавіка па гэтай справе былі затрыманыя дзясяткі чалавек, у тым ліку Мікалай Швец.

Чытайце таксама:

Хто такі «Якуцік»? КДБ затрымлівае стралкоў і адпраўляе іх на паліграф, паказваючы фота аднаго чалавека

Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах»

Адзін з мужчын, якіх прапаганда назвала арганізатарамі дыверсіі ў Мачулішчах, — прыяцель сына Абельскай і даносчык

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18