Пара, затрыманая за запуск у неба на паветраных шарах бела-сіне-белага сцяга, ужо больш за суткі не выходзіць на сувязь. Пра гэта са спасылкай на прыяцеля затрыманых піша «Медыязона».

Са слоў Міхаіла, тэлефоны Галаўлёвых выключаныя больш за суткі. Пры гэтым на сайце Чартанаўскага раённага суда ўчора днём з'явілася картка з інфармацыяй аб адміністрацыйным пратаколе на Дзмітрыя Галаўлёва па артыкуле аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкула 20.1 КаАП).

«Абаронцу, які 23 мая прыехаў у суд ужо пасля разгляду пратакола, адмовіліся выдаць пастанову і нават не сказалі, ці арыштаваны Дзмітрый. Праз суткі пасля затрымання мужа і жонкі не атрымліваецца знайсці іх у ніводным са спецпрыёмнікаў Масквы.

«Ён грамадзянін Беларусі, так што я выказаў здагадку, што [ён у] Сахарава (раён Масквы), але там мне з учарашняга вечара кажуць, што яго няма. Могуць хлусіць, вядома, але мне хочацца верыць, што там нешта тыпу штрафу і яны ўжо дома, проста з тэлефонамі нешта здарылася», — сказаў Міхаіл.

У Юліі, са слоў суразмоўцы «Медыязоны», расійскае грамадзянства. Таксама ў сямейнай пары двое дзяцей, аднаму з іх менш за шэсць месяцаў. Дзе цяпер знаходзяцца дзеці Галаўлёвых, невядома.

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16