Жыхар Баранавічаў атруціўся, паеўшы хатніх кансерваў — марынаваных агуркоў і памідораў. У яго выявілі батулізм. Выратавалі мужчыну дзякуючы своечасовай медыцынскай дапамозе, а выпісалі з бальніцы толькі на 12 суткі, піша Blizko.by.

Гігіеністы нагадваюць, што батулізм — гэта смяротна небяспечнае харчовае атручэнне, якое ўзнікае з-за ўжывання прадуктаў, заражаных палачкамі батулізму. У закатаных кансервах яны выпрацоўваюць таксін Clostridium botulinum — па сутнасці, яд, які пераўзыходзіць усе іншыя бактэрыяльныя таксіны і нават хімічныя яды і выклікае цяжкае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.

Clostridium botulinum устойлівы да высокіх канцэнтрацый солі (да 18%), не знішчаецца ў прадуктах, якія змяшчаюць спецыі. Адзінае, што можа яго забіць, — кіпячэнне на працягу 20—30 хвілін.

Труцяцца людзі часцей за ўсё хатнімі кансервамі, напрыклад, марынаванай гароднінай або грыбамі. Таксама можна атрымаць атручэнне вяленымі прадуктамі і рыбай.

Чытайце таксама:

На пажары ў Пінскім раёне загінула маці з двума малымі дзеткамі

Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску чалавек дапамог затрымаць злачынцу

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
2
Абуральна
2