Appleinsider

Appleinsider

У рамках доўгатэрміновай дамовы дзве кампаніі будуць сумесна распрацоўваць і вырабляць у Амерыцы кампаненты для прылад 5G. Гэтая ўгода стала часткай абвешчанага яшчэ ў 2021 годзе плана Apple па інвеставанні 430 мільярдаў даляраў у эканоміку ЗША, піша Бі-бі-сі.

Рашэнне аб пераходзе на мікрачыпы айчыннай вытворчасці было прынята на фоне гандлёвай вайны паміж Пекінам і Вашынгтонам у галіне высокіх тэхналогій.

У ходзе гэтага зацяжнога канфлікту ЗША ўжо наклалі шэраг абмежавальных мер на кітайскую індустрыю па вытворчасці мікрачыпаў і ўклалі мільярды даляраў у развіццё ўласнага сектара паўправаднікоў.

Кітай таксама не застаецца ў даўгу. У пачатку тыдня Пекін заявіў, што прадукцыя амерыканскага гіганта Micron Technology ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку краіны.

У апошнія месяцы заканадаўцы сярод як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў аказваюць усё большы ціск на амерыканскія тэхналагічныя гіганты, якія, з іх пункту гледжання, патрапілі ў занадта вялікую залежнасць ад кітайскіх вытворцаў і дэталяў.

Apple на гэтым фоне імкнецца паступова мяняць свой ланцужок пастаўшчыкоў. Усё больш яе прылад вырабляюцца за межамі Кітая — у прыватнасці, у Індыі і В'етнаме.

А ў мінулым годзе кампанія абвясціла, што стане закупляць паўправаднікі ў тайваньскага гіганта TSMC, што вырабляюцца на фабрыцы ў Арызоне.

У 2022 годзе Apple таксама абвясціла пра планы па вытворчасці смартфона iPhone 14 у Індыі ў рамках новай стратэгіі па вывадзе вытворчасці з Кітая.

У красавіку адкрыліся першыя рознічныя крамы смартфонаў Apple ў Дэлі і Мумбаі.

Чытайце таксама:

Навукоўцы пераадолелі сур'ёзны бар'ер у галіне камп'ютарнага дызайну

Кітай забараніў пастаўкі ўласных працэсараў у Расію

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0