Вячаслаў Сіўчык запісаў відэазварот, дзе сказаў, што нягледзячы на напад, з ім усё ў парадку

Вячаслаў Сіўчык запісаў відэазварот, дзе сказаў, што нягледзячы на напад, з ім усё ў парадку

«Учора вечарам каля дома, дзе цяпер пражывае Вячаслаў Сіўчык, трое невядомых напалі на яго. Распыліўшы ў твар Вячаславу газавы балончык, нападнікі зніклі разам з яго тэлефонам. Адпаведная заява ў паліцыю паступіла. Пра спосаб сувязі з Вячаславам і яго стан паведамлю пазней», — напісала ў сваім фэйсбуку яго паплечніца па арганізацыі «Разам» Алена Талстая.

«Я была на сувязі, бо не ведаю, ці ёсць увогуле месца, дзе Сіўчык можа быць у бяспецы», — дадала яна. 

«Чула ўсё ў «жывым эфіры». Не прасілі папяроску, не чапляліся, знянацку напалі, і галоўнае — абсалютна моўчкі. Вячаслаў паспеў сказаць: «На мяне напалі!» — і далей гукі бойкі і валтузні, а потым сапенне чалавека, што бег з тэлефонам, і знікла сувязь», — піша яна.

Вячаслаў Сіўчык, у 1990-я адзін з лідараў Партыі БНФ, пасля доўгі час узначальваў суполку «Разам».

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
42