Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта Мілі заявіў па выніках пасяджэння кантактнай групы па пытаннях Украіны ў чацвер, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Па словах топ-генерала ЗША, адным з ключавых пытанняў у перадачы Украіне F-16 было забеспячэнне кантролю за паветранай прасторай.

«Самы хуткі і танны спосаб абараніць паветраную прастору —рабіць гэта з зямлі і выкарыстоўваць эфектыўныя наземныя сістэмы СПА. Гэта найбольш эфектыўны шлях перашкодзіць расейцам атрымаць перавагу ў паветры, і якраз гэта мы рабілі», — сказаў ён.

Па яго словах, перадача 10 знішчальнікаў F-16 можа абыйсціся ў 2 мільярды даляраў, уключаючы тэхнічнае абслугоўванне.

«У расейцаў — тысячы самалётаў-знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў. Таму каб супрацьстаяць ім у паветры, патрэбная істотная колькасць знішчальнікаў чацвёртага і пятага пакаленняў», — дадаў Мілі.

Ён, аднак, адзначыў, што ў будучыні F-16 будуць граць ролю ў складзе Ваенна-паветраных сіл Украіны, але на тое, каб пабудаваць паветраныя сілы неабходнага аб'ёму і магутнасці, сыдзе значная колькасць часу.

Раней кіраўнік Пентагона Лойд Осцін выказаў надзею на тое, што навучанне ўкраінскіх лётчыкаў пілатаванню знішчальнікамі F-16 пачнецца ў найбліжэйшыя тыдні. Украінскія пілоты будуць праходзіць навучанне на знішчальніках F-16 на вайсковых базах у Еўропе, як заяўляў Пентагон.

Клас
56
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3