Пагадненне аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі скіраванае на замацаванне фактычнага вайсковага кантролю РФ над Беларуссю, верагоднае разгортванне ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі наўрад ці будзе азначаць якую-небудзь эскалацыю з боку Расіі, перакананыя аналітыкі Інстытута вывучэння вайны, як зазначае «Украінская праўда».

25 мая ў Мінску міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падпісалі дакументы аб размяшчэнні расійскай нестратэгічнай (тактычнай) ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Шайгу падкрэсліў, што Расія захавае кантроль над тактычнай ядзернай зброяй у выпадку яе размяшчэння ў Беларусі, і заявіў, што беларускія самалёты цяпер здольныя несці ядзерную зброю.

У ISW нагадалі, што 25 сакавіка Уладзімір Пуцін раней абвясціў, што Расія размесціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі да 1 ліпеня, імаверна, для таго, каб аднавіць інфармацыю аб патэнцыйнай ядзернай эскалацыі з-за вайны ва Украіне.

Падчас падпісання пагаднення Шайгу таксама абвясціў, што расійскія войскі разгорнуць дадатковыя воінскія кантынгенты ў Беларусі для развіцця ваеннай інфраструктуры, пашырэння сумесных баявых вучэнняў і правядзення разведвальных мерапрыемстваў паблізу межаў Саюзнай дзяржавы.

«Разгортванне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе наяўнасці значнай вайсковай інфраструктуры, а таксама расійскага камандавання і кантролю над элементамі беларускіх узброеных сіл. Крэмль, верагодна, мае намер выкарыстоўваць гэтыя патрабаванні для далейшага падпарадкавання беларускай сферы бяспецы Расіі», — падкрэслілі ў ISW.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі

У ЗША адказалі, ці будуць яны мяняць размяшчэнне сваіх ядзерных сіл пасля перамяшчэння расійскай зброі ў Беларусь

Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3