Пяць беларускіх добраахвотнікаў загінулі пад украінскім Бахмутам 16 мая. Міраславу Лазоўскаму было 49 гадоў. 

Сярод тых, хто загінуў пад Бахмутам, быў заснавальнік «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі, паведаміла «Радыё Свабода».

Пра тое, як гэта адбылося, «Белсату» расказаў пабрацім Лазоўскага Павел Шурмей.

«Нашы хлопцы далі добры бой, нанеслі страты расейцам. Яны адышлі і запрасілі артылерыйскую падмогу». Паводле ягоных словаў, пасля гэтага ў будынак [дзе знаходзіліся беларусы] патрапілі буйныя снарады, каля 200-мм [або авіябомба], у выніку ў будынку склаліся тры паверхі.

Падчас «прылёту» Лазоўскі знаходзіўся побач на КНП (камандна-назіральны пункт), апавядае Павел Шурмей. Калі параненыя змаглі па рацыі расказаць, што адбываецца, ён адразу пачаў фармаваць групу дапамогі і эвакуацыі з сумежнікаў — УСУ, з імі быў і парамедык палка. Яны рушылі на тое месца.

Лазоўскі кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да КНП».

Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся ў Мінску, яго бацька паходзіць са Случчыны, а мама — з Магілёўшчыны. Скончыў ён Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

У 1995 годзе ён уступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёна» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.

Сябры «Белага легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у 1996—1999 гадах. Арганізацыя сышла ў падполле на пачатку 2000-х.

Міраслаў Лазоўскі ўручае «сталёвыя берэты» ўдзельнікам «Белага легіёна», якія прайшлі прайшлі выпрабаванне на іх. Канец 1990-х

Міраслаў Лазоўскі ўручае «сталёвыя берэты» ўдзельнікам «Белага легіёна», якія прайшлі прайшлі выпрабаванне на іх. Канец 1990-х

Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» з'яўляліся ў 2017 годзе. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі па «справе патрыётаў», аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджванне навукова-папулярных выданняў аб гісторыі Беларусі.

Працаваў інжынерам, а пасля ў выдавецтве «Кнігазбор», якое зліквідавалі ўлады ў студзені 2023 года.

Чытайце таксама:

На волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі, апошні затрыманы па «справе патрыётаў»

Фігурант «справы патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі ажаніўся

Міраслаў Лазоўскі: «А цяпер хацелася б паўдзельнічаць у выпраўленні дэмаграфічнай сітуацыі!»

З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»

«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
94
Абуральна
9