Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак паведаміў, што расіяне трапілі па медычнай установе ў горадзе. Ёсць пацярпелыя. Інфармацыя ўдакладняецца, як піша «Украінская праўда».

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напісаў, што ў выніку ракетнага ўдару расійскіх захопнікаў па паліклініцы ў горадзе Дняпро прынамсі адзін чалавек загінуў і 15 чалавек параненыя.

Відэа не рэкамендавана да прагляду людзям са слабой псіхікай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7