Олаф Шольц. Фота: AP

Олаф Шольц. Фота: AP

Канцлер адзначыў, што з ягонай апошняй тэлефоннай размовы з Пуціным ужо «прайшоў некаторы час». «Але я планую зноў пагаварыць з Пуціным у належны час», — сказаў Шольц.

Ён падкрэсліў, што перадумовай для справядлівага міру павінен быць выхад расійскіх войскаў з Украіны. Шольц таксама сказаў, што Расія павінна разумець непрымальнасць «халоднага міру» — у прыватнасці, сцэнара, па якім цяперашняя лінія фронту стане новай «мяжой» паміж Расіяй і Украінай, бо гэта толькі легітымізавала б папярэднія дзеянні Пуціна.

Калі канцлера асобна спыталі, ці тычыцца гэта таксама Крыма, ён паўтарыў папярэдні адказ.

«Расія павінна вывесці войскі. Не мы павінны вызначаць, якога пагаднення хоча дасягнуць Украіна».

Чытайце таксама:

У Нямеччыне невядомы пранік ва ўрадавы картэж і накінуўся на Шольца

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0