Фота: Днепрапятроўская абласная адміністрацыя

Фота: Днепрапятроўская абласная адміністрацыя

«Разабралі 90% завалаў. Да гэтага часу невядомы лёс траіх чалавек, якія маглі быць у знішчаным будынку ў момант «прылёту». Ратавальнікі выявілі там фрагменты цел. Працуюць эксперты-крыміналісты», — напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.

Кіраўнік АВА ўдакладніў, што, паводле апошніх даных, пацярпелі 32 чалавекі, 13 з іх — да гэтага часу ў бальніцы. Пяцёра — у цяжкім стане.

26 мая расійскія войскі нанеслі забаронены Жэнеўскай канвенцыяй ракетны ўдар па паліклініцы і ветэрынарнай клініцы ў горадзе Дняпры, у выніку, прынамсі, два чалавекі загінулі, нагадвае «Украінская праўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6